Рагачовец збіў 12-гадовага суперніка свайго сына па футболе. Хлопец трапіў у шпіталь


Здарэнне адбылося днямі ў адным з мікрараёнаў горада на дзіцячай пляцоўцы. Пра збіццё ў міліцыю паведаміла мама пацярпелага.

Паводле УУС Гомельскага аблвыканкама, хлопцы гулялі ў футбол. Да іх падышоў дарослы мужчына з 7-гадовым сынам і прапанаваў падлеткам пагуляць у футбол разам.

У выніку адбыўся канфлікт: 12-гадовы падлетак ударыў 7-гадовага хлопчыка. За гэта мужчына збіў юнака. Абодвух прывезлі ў раённы шпіталь. Пагрозы іх жыццю няма.

Цяпер праваахоўнікі праводзяць праверку.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў