Радыяцыйны фон у Беларусі ў сувязі з пажарам у чарнобыльскай зоне не змяніўся


Пра гэта паведаміла прадстаўніца Гідрамету.

«Нам паступіла інфармацыя, што ў чарнобыльскай зоне на тэрыторыі Украіны адбылося ўзгаранне ў экасістэме. Напрамак пераносу – на ўсход. На тэрыторыі Беларусі ў Гомельскай вобласці сістэма радыяцыйнага маніторынгу працуе ў штатным рэжыме, праводзіць вымярэння магутнасці дозы гама-выпраменьвання. Перавышэнняў пакуль не выяўлена», – распавяла першая намесніца начальніка Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Марыя Гермянчук.

Паводле яе, беларускія спецыялісты дадаткова кожныя тры гадзіны ладзяць вымярэнні на прылеглых метэастанцыях. Там таксама не выяўлена перавышэння.

Лясны пажар у зоне адчужэння пачаўся 29 чэрвеня. За ноч плошча ўзгарання зменшылася з 25 да 12 гектараў.

ДР belsat.eu

 

Стужка навінаў