Рада Нацбяспекі Украіны пашырыла санкцыі супраць Расеі


Украіна прыняла рашэнне аб увядзенні дадатковых санкцыяў супраць супраць фізічных да юрыдычных асобаў Расеі. Гэтыя абмежаванні звязаныя з інцыдэнтам у Керчанскай пратоцы.

Санкцыі закрануць «расейскія кампаніі, бізнесменаў, палітыкаў і дэпутатаў, работнікаў сілавых структураў, якія актыўна падтрымлівалі або спрыялі агрэсіўным дзеянням супраць Украіны». Таксама абмежаванні будуць уведзены супраць арганізатараў «так званых «выбараў» на акупаваных тэрыторыях Данецкай і Луганскай абласцей», гаворыцца ў пастанове Рады Нацбяспекі Украіны.

Санкцыі будуць дзейнічаць супраць вайскоўцаў, суддзяў і супрацоўнікаў праваахоўных органаў, якія маюць дачыненне «да незаконнага захопу ўкраінскіх маракоў падчас акту агрэсіі РФ супраць Украіны», заявілі ў радзе. Гаворка ідзе пра інцыдэнт у Керчанскай пратоцы 25 лістапада.

За дзень да гэтага, 25 снежня, Расея пашырыла санкцыі супраць Украіны. У санкцыйных спіс былі дададзены больш за 250 фізічных асобаў і сем кампаніяў, у тым ліку, абаронныя комплексы.

Hавiны
Еўразвяз працягнуў санкцыі супраць Крамля
2018.12.22 09:54

СК, belsat.eu, паводле rbc.com

Стужка навінаў