Рада ЕЗ зацвердзіла рашэнне аб візах для Беларусі


Рада Еўрапейскага Звязу падпіша з Беларуссю пагадненне, якое спросціць выдаванне візаў. Пра гэта сведчыць пастанова, апублікаваная ў Афіцыйным часопісе Еўразвязу.

Hавiны
Брусель і Менск у хіткім часе спросцяць візавы рэжым
2019.10.14 07:53

У дакуменце гаворыцца, што падпісанне ад імя ЕЗ пагаднення з гэтага моманту дазволена, як толькі будзе завершана падрыхтоўка яго тэксту.

Тэкст будзе апублікаваны разам з афіцыйным рашэннем аб заключэнні.

Пастановай старшыня Рады ЕЗ упаўнаважаны прызначыць адказнага за падпісанне пагаднення.

Прыняцце Радай ЕЗ рашэння аб падпісанні дакументу было перадапошнім этапам перад падпісаннем пагаднення ўсімі бакамі.

Аб’ектыў
Усходняму партнёрству – 10 гадоў. Ці Беларусь наблізілася да Еўразвязу?
2019.10.04 23:18

Калі дамова будзе падпісаная, то шэнгенскія візы для беларусаў маюць патаннець да 35 еўраў, максімальны час разгляду справы будзе складаць 10 дзён, бясплатныя візы будуць атрымліваць дзеці да 12 гадоў, а таксама тыя, хто едзе з адукацыйнымі або некамерцыйнымі мэтамі, не маючы 25 гадоў.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў