Рада бяспекі ААН заблакавала расейскую павестку па Украіне


На надзвычайным паседжанні 26 лістапада Рада бяспекі ААН адмовілася падтрымаць на паседжанні расейскую прапанову абмеркаваць «парушэння мяжы РФ».

Паводле выконваючага абавязкі пастаяннага прадстаўніка Расеі пры ААН Дзмітрыя Палянскага, украінская пазіцыя для Расеі – «непрымальная».

Расея настойвала на тым, што ўкраінскія маракі «парушылі мяжу РФ» і ўвайшлі на забароненую тэрыторыю без адпаведнага дазволу.

Таксама прадстаўніка Расеі заявіў аб тым, што ўва Украіне не раз пагражалі падарваць Керчанскі мост.

Аднак за адпаведную прапанову прагаласавалі чатыры прадстаўнікі, сем – выступілі супраць, яшчэ чатыры – утрымаліся.

«Пасля таго, як Расея запатрабавала склікання гэтага пасяджэння Рады Бяспекі, нашыя заходнія партнёры паспрабавалі прадставіць справу так, што гэта Украіна, а не Расея запатрабавала яго правядзення. Дробна, спадары, дробна. Маштаб мізэрны», – сказаў Палянскі.

Пасля выступу Палянскага, Рада бяспекі прагаласаваў за павестку дня, якую прапанавала Украіна.

25 лістапада ў Керчанскай пратоцы, якая злучае Азоўскае і Чорнае мора, памежныя расейскія катэры адкрылі агонь па ўкраінскіх караблях, пасля чаго спецназ ФСБ захапіў два вайсковыя катэры і буксір, узяўшы ў палон 23 чалавекі. Шэсць з украінскіх маракоў параненыя.

Украіна прывяла ў поўную баявую гатоўвасць свае ўзброеныя сілы.

Вярхоўная рада цяпер разглядае ўказ Пятра Парашэнкі аб увядзенні ваеннага стану.

ДД

Стужка навінаў