Рада БНР заклікае Еўразвяз увесці санкцыі супраць уладаў Беларусі

Рада Беларускай Народнай Рэспублікі асудзіла нерэгістрацыю кандыдатаў, якія выступаюць супраць Аляксандра Лукашэнкі, і патрабуе неадкладнага вызвалення ўсіх актывістаў, палітыкаў, журналістаў і блогераў, затрыманых у Беларусі паводле палітычных матываў.

Нерэгістрацыя кандыдатаў дэманструе, што прэзідэнцкія выбары ў Беларусі не з’яўляюцца ані свабоднымі, ані справядлівымі. Таму Рада БНР заклікае правесці новыя прэзідэнцкія, парламенцкія і мясцовыя выбары ў прысутнасці міжнародных назіральнікаў і ў поўнай адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі і дэмакратычнымі каштоўнасцямі. Аляксандр Лукашэнка не мае законнага права балатавацца на гэтых выбарах.

«Дэмакратычная Еўропа не павінная мірыцца з існаваннем жорсткага аўтарытарнага рэжыму ў еўрапейскай краіне. Рада БНР заклікае ўсе дэмакратычныя краіны аказаць палітычны і эканамічны ціск на аўтарытарны рэжым у Беларусі з мэтай забеспячэння свабодных і справядлівых выбараў», – адзначаецца ў заяве Рады БНР.

Вынікі НЕрэгістрацыі кандыдатаў: людзі выйшлі пратэставаць. Падчас стрыму затрыманыя журналісты «Белсату»

СК belsat.eu

Hавiны