Рада адмовілася прыняць папраўкі Зяленскага ў закон аб выбарах


Новы прэзідэнт Украіны прапанаваў правесці датэрміновыя выбары Рады толькі паводле партыйных спісаў і знізіць прахадны бар’ер для партыяў з 5 да 3 %.

Дэпутаты адмовіліся абмяркоўваць гэтае пытанне на паседжанні, паведаміў журналіст РБК. Каб прыняць гэты законапраект, Зяленскі склікаў пазачарговае пасяджэнне парламента.

«За» прагаласавалі толькі 92 дэпутата.

Таксама дэпутаты адмовіліся разглядаць законапраект аб дзяржаўных закупах. «За» прагаласавалі 127 дэпутатаў, а неабходна як мінімум 226 галасоў. Усяго на пасяджэнні прысутнічалі 240 дэпутатаў.

Старшыня Рады Андрэй Парубій заявіў, што ЦВК падрыхтуецца да датэрміновых выбараў і без гэтага закону.

Паводле закону папраўкі ў выбарчае заканадаўства павінны быць прынятыя і падпісаныя прэзідэнтам да канца дня, перад публікацыяй указу аб правядзенні датэрміновых выбараў на афіцыйным рэсурсе Рады «Голас Украіны» – публікацыя дае афіцыйны старт кампаніі, патлумачыў РБК набліжаны да Зяленскага.

«На вуліцы Зяленскі заклікаць нікога не плануе. Мы электаральны майдан, але на вуліцы людзей не клічам», – падкрэсліла ў каментары выданню прэс-сакратар Зяленскага Ірына Пабеданосцава. Яна дадала, што ўкраінскі лідар апублікуе зварот да грамадзянаў з гэтай нагоды ў бліжэйшы час.

Зяленскі прызначыў пазачарговыя выбары ў Вярхоўную Раду на 21 ліпеня.

Раней прэзідэнт Уладзімір Зяленскі заявіў, што распускае Вярхоўную Раду, але адпаведнага ўказу пакуль няма. Чакалася, што ўказ аб роспуску парламента будзе першым дакументам, які падпіша прэзідэнт, аднак першым ён падпісаў указ аб уступленні ў правы галоўнакамандуючага.

Hавiны
Зяленскі спадзяецца на ўзмацненне еўрапейскіх санкцыяў супраць Расеі
2019.05.21 09:56

Будзе дапоўнена

Стужка навінаў