«Рачны тэатр»: кароткаметражка пра стварэнне першага ў Беларусі спектаклю на плыце


На Youtube-канале «Дэпартамент контркультуры» з’явіўся кароткаметражны фільм пра першы ў Беларусі спектакль на плыце «Цар цар».

«Дэпартамент культуры» – праект Свабоднага тэатру.

У відэа распавядаецца пра тыдзень, які ахапіў жыццё ў намётах і гатаванне на вогнішчы, будаўніцтва сцэны – плыта ды рэпетыцыі спектаклю, пастаўленага на Бярэзіне.

Пра сам спектакль «Цар цар» рэжысёра Юрыя Дзівакова мы распавядалі ў нашым рэпартажы ў леташнім жніўні.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў