«Рабіў замах на атрыманне 50 долараў». Пракуратура паведаміла пра новую карупцыйную справу


Генеральная пракуратура накіравала ў суд крымінальную справу аб карупцыйнай схеме з удзелам службовых асобаў Транспартнай інспекцыі Міністэрства транспарту і камунікацый і Дэпартаменту фінансавых расследаванняў Камітэту дзяржаўнага кантролю.

Як сцвярджаюць у пракуратуры, экс-начальнік Транспартнай інспекцыі з ліпеня 2015 года да красавіка 2017-га за хабары прымаў рашэння аб размеркаванні расейскіх і казахскіх дазволаў на праезд грузавых транспартных сродкаў. У прыватнасці, ён у пяць прыёмаў атрымаў у якасці хабару ад прадстаўнікоў прыватных кампаніяў 350 долараў, ды іншыя каштоўнасці на агульную суму 890 руб. Таксама ён «рабіў замах на атрыманне не менш як 50 долараў», аднак праваахоўныя органы яму перашкодзілі, сцвярджаюць у пракуратуры.

Былы намеснік начальніка ўпраўлення ДФР таксама размяркоўваў дазволу на міжнародныя аўтамабільныя перавозкі па тэрыторыі Расеі і прапаноўваў прадпрымальнікам перадаваць па $ 100 у якасці хабару службовым асобам Транспартнай інспекцыі. Падманным шляхам экс-намеснік начальніка ўпраўлення ў шэсць прыёмаў завалодаў 600 долараў. Ён «рабіў замах на атрыманне ад зацікаўленай асобы 100 долараў», аднак праваахоўныя органы яму перашкодзілі, сцвярджаюць у пракуратуры.

Супрацоўнік Мінтрансу абвінавачваецца ў атрыманні хабару, а супрацоўнік КДК у махлярстве і падбухторванні да дачы хабару. Абодва знаходзяцца пад вартаю.

II, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары