«Рабіце стаўкі – ці пасадзяць нас сёння?»: «секс-трэнер» Рыбка адправілася на допыт у добрым настроі


Скандальна вядомая Насця Рыбка (Настасся Вашукевіч) і ейны партнёр па бізнесе Алекс Леслі (Аляксандр Кірылаў) адправіліся на допыт. Іх абвінавачваюць ва ўцягванні ў прастытуцыю.

На сваёй старонцы ва «УКантакце» Насця Рыбка апублікавала сэлфі з Алексам Леслі.

«Едзем на допыт. Рабіце стаўкі – ці пасадзяць нас сёння?.. Пс – мяне сёй-той абараняе», – падпісала бабруйчанка свой фотаздымак.

Наста Рыбка: Дзякуй прэзідэнту маёй любімай краіны

Насця Рыбка з Бабруйску здабыла вядомасць пасля расследавання Аляксея Навальнага, прысвечанага сувязям алігарха Алега Дзерыпаскі з віцэ-прэм’ерам Расеі Сяргеем Прыходзькам. Неўзабаве пасля гэтага яна зʼехала ў Тайланд, дзе была арыштаваная па падазрэнні ў арганізацыі нелегальных секс-трэнінгаў. З Тайланду яе і Алекса Леслі дэпартавалі ў Расею. Іх затрымалі ў маскоўскім аэрапорце Шарамецьева і прадʼявілі абвінавачанні ва ўцягванні ў прастытуцыю.

Насця Рыбка не прыедзе ў Беларусь, і Лукашэнка не дапамагаў яе вызваляць (СТРЫМ)

Абвінавачаныя не прызнаюць сваёй віны.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары