Рабаў бы пазайздросціў. Маленькі хлопчык зрабіў феерычны прагноз надвор'я


Кардэн Кортс з гораду Нэшвіл атрымаў у дзіцячым садочку заданне – зрабіць прагноз надвор’я. Відэа атрымалася такім добрым, што цяперь малога завуць зрабіць прагноз надвор’я на тэлебачанні.

Дзядзька Кардэна вырашыў апублікаваць на Reddit вынік працы хлопчыка, за суткі пост сабраў больш за 3000 каментароў і амаль 800 тысячаў праглядаў на YouTube.

Магчыма, малы прыдумаў як дадаць дынамікі ў звычайна нудныя прагнозы надвор’я.

ГА, паводле dailydot.com

Стужка навінаў