Пяць вялікіх беларусаў, якія пахаваныя па-за межамі Беларусі


Праз палітычныя рэпрэсіі і вымушаную эміграцыю шмат славутых беларусаў скончылі жыццё і былі пахаваныя па-за межамі сваёй радзімы. На фоне гарачых дыскусіяў вакол перапахавання Кастуся Каліноўскага belsat.eu узгадвае імёны найбольш вядомых ураджэнцаў Беларусі, парэшткі якіх знаходзяцца за мяжой.

Тадэвуш Касцюшка

Тадэвуш Касцюшка (1746-1817) – вайсковы дзеяч Рэчы Паспалітай, лідар паўстання 1794 года, удзельнік вайны за незалежнасць ЗША. Нацыянальны герой Беларусі, Польшчы і ЗША. Нарадзіўся пад Слонімам, у Мерачоўшчыне. Падчас паўстання 1794 года трапіў у расейскі палон, але быў памілаваны імператарам Паўлам I і эміграваў у ЗША. Потым пераехаў у Еўропу, памёр у Швейцарыі.

Спачатку ён быў пахаваны ў швейцарскім горадзе Салятурн, але ў 1818 годзе цела Касцюшкі перавезлі ў Кракаў, пахавалі ў замку Вавель. Унутраныя органы былі вынятыя ў часе бальзамавання і асобна пахаваныя на могілках побач з Салятурнам. Сэрца Касцюшкі ў 1927 годзе было перанесена ў Варшаву і цяпер знаходзіцца ў капліцы ў Каралеўскім палацы.

Ігнат Дамейка

Ігнат Дамейка (1802-1889) – удзельнік паўстання 1830-1831 гадоў, навуковец-даследнік, геолаг, мінеролаг.

Ігнат Дамейка нарадзіўся ў Наваградскім павеце Менскай губерні, але эміграваў пасля разгрому паўстання 1830-1831 гадоў. Жыў спачатку ў Францыі, потым быў запрошаны ў Чылі. Праводзіў разнастайныя даследаванні, напісаў шмат навуковых працаў, быў абраны рэктарам Чылійскага ўніверсітэту. Дзень яго пахавання быў абвешчаны ў Чылі днём нацыянальнай жалобы. Пахаваны ў Сант’яга.

Ігнат Дамейка – нацыянальны герой Чылі. Імя Дамейкі носяць населеныя пункты ў Чылі, універсітэты, ліцэі, бібліятэкі і г.д.

Hавiны
Будынак, у якім жыў герой Чылі Ігнат Дамейка, у крытычным стане
2016.09.11 07:03

Максім Багдановіч

Максім Багдановіч (1891-1917) – выбітны беларускі паэт, перакладчык, крытык і публіцыст.

Класік беларускай літаратуры памёр 25 траўня 1917 года ў Ялце, куды прыехаў лячыцца ад сухоты. Багдановіча пахавалі на Новых гарадскіх могілках (цяпер Старыя гарадскія могілкі). У 2003 на магіле паэта ўсталявалі помнік працы скульптараў Гумілеўскіх.

Ідэя пераносу парэшткаў Багдановіча ў Менск існуе з 1920-х гадоў, але станоўча гэтае пытанне так і не было вырашана.

Сёлета, калі пачалася дыскусія наконт перапахавання Каліноўскага, Аляксандр Фядута звярнуў увагу, што перанесці парэшткі Багдановіча ў Беларусь цяпер цалкам рэальна. Праўда, для гэтага трэба будзе звяртацца да расейскіх уладаў – то бок дэ-факта прызнаць Крым расейскім.

Не подписал обращения по поводу перезахоронения праха Калиновского в Беларуси. По двум причинам. Первая: не отдадут,…

Opublikowany przez Alexandra Fedutę Wtorek, 24 września 2019

Максім Гарэцкі

Максім Гарэцкі (1893-1938) – пісьменнік, літаратуразнаўца, дзеяч нацыянальнага адраджэння. Класік беларускай літаратуры, ягоную ваенную прозу параўноўваюць з ваеннымі творамі Рэмарка і Барбюса.

Максім Гарэцкі. Архіўнае фота, апублікаванае TUT.by

Нарадзіўся Максім Гарэцкі на Магілёўшчыне, вучыўся ў Горках, працаваў у Вільні. Ваяваў у Першую сусветную вайну. У 1922 годзе быў арыштаваны польскімі ўладамі за камуністычную дзейнасць і высланы ў СССР, пераехаў у Менск.

У 1930 годзе арыштаваны па справе «Саюзу вызвалення Беларусі» і пакараны 5 гадамі высылкі ў Вятку. У 1937 годзе быў зноў арыштаваны НКВД, а 10 лютага 1938 года – расстраляны ў Вязьме.

Гарэцкага расстралялі разам з яшчэ 39 вязнямі, іх целы скінулі ў роў і закапалі.

Вацлаў Ластоўскі і іншыя дзеячы БНР

Вацлаў Ластоўскі (1883-1938) – палітык, гісторык, публіцыст, дзеяч нацыянальнага адраджэння. Нарадзіўся ў Віленскай губерні. У 1910 годзе выдаў «Кароткую гісторыю Беларусі», дзе ўпершыню абгрунтоўваўся беларускі характар Вялікага княства Літоўскага. З 1919 па 1922 год – старшыня рады міністраў БНР. Вярнуўся ў Беларусь у 1927 годзе, у 1928-1930 гадах – сакратар Акадэміі Навук.

У ліпені 1930 года Ластоўскага арыштавалі па справе «Саюзу вызвалення Беларусі» і выслалі на 5 гадоў у Саратаў. У Саратаве ў 1937 годзе яго арыштавалі зноў, 23 студзеня 1938 года Ваенная калегія Вярхоўнага суда СССР прысудзіла Ластоўскага да расстрэлу «як агента польскай выведкі». Месца пахавання дагэтуль невядомае.

Аб’ектыў
«Першы нацыяналіст Беларусі» і стваральнік легенды пра Каліноўскага – хто ён?
2018.01.23 22:18

Пахаваныя па-за межамі Беларусі шмат дзеячаў БНР. Прычым у тых, хто трапіў пад сталінскія рэпрэсіі, дакладнае месца пахавання наагул невядома. Вось толькі некаторыя з іх:

  • Язэп Лёсік – публіцыст, мовазнаўца, адзін з ініцыятараў абвяшчэння незалежнасці БНР, другі старшыня Рады БНР, а потым старшыня Найвышэйшай Рады БНР. У 1940 годзе быў пакараны 5 гадамі лагераў, памёр у саратаўскай турме 1 красавіка 1940 года. Месца пахавання невядомае.
  • Антон Луцкевіч – палітык, публіцыст, мовазнаўца, выдавец, дзеяч нацыянальнага адраджэння. Аўтар праекту Трэцяй устаўной граматы, паводле якой была абвешчана БНР. Старшыня рады народных міністраў БНР, а потым старшыня Рады міністраў Найвышэйшай Рады БНР. Быў арыштаваны НКВД у 1939 годзе, памёр у перасыльным пункту ў Аткарску Саратаўскай вобласці. Дакладнае месца знаходжання магілы невядомае.

  • Аркадзь Смоліч – навуковец, дзеяч нацыянальнага адраджэння, адзін з ініцыятараў абвяшчэння БНР. 17 чэрвеня 1938 года быў расстраляны ў Омскай турме. Месца пахавання невядомае.
  • Язэп Варонка – палітык, адзін з ініцыятараў абвяшчэння БНР, міністр ураду БНР. У 1923 годзе эміграваў у ЗША, дзе пражыў амаль 30 гадоў. Пахаваны ў Элмвуд-Парку, штат Iлінойс.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў