Пятро Парашэнка ўшанаваў памяць Міхаіла Жызнеўскага. ФОТАФАКТ 


Фота - president.gov.ua

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка разам з жонкай ушанавалі памяць Міхаіла Жызнеўскага і Сяргея Нігаяна – першых ахвяраў крывавых падзеяў на Еўрамайдане ў Кіева ў студзені 2014 года.

Куля снайпера абарвала жыццё беларуса 22 студзеня 2014 года. Міхаіл Жызнеўскі не дажыў 4 дні да свайго 26-годдзя. Летась Пятро Парашэнка пасмяротна ўзнагародзіў Міхаіла Жызнеўскага Ордэнам Герояў Нябеснай Сотні, а ў лютым 2016-га ўкраінскі ўрад прызначыў пажыццёвую стыпендыю ягоным бацькам.

Глядзі таксама
Каментары