Пятра Маркелава затрымалі проста ў судзе

Грамадскі актывіст, сябар «Моладзевага блоку» Пётр Маркелаў быў затрыманы 11 траўня ў судзе Савецкага раёну Менску. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Правовая инициатива».

Пятра Маркелава затрымалі паводле артыкула 23.4 КаАП – непадпарадкаванне законнаму патрабаванню службовай асобы пры выкананні ёй службовых паўнамоцтваў.

«Пётр ляжаў на лавачцы ў судзе, чакаючы, калі пачнецца працэс над актывістамі «Моладзевага блока». Да яго падышоў супрацоўнік міліцыі, пасля чаго паведаміў, што ён затрыманы да высвятлення абставінаў: «Вы падобныя па прыкметах з чалавекам, які знаходзіцца ў вышуку», – паведамляе «Правовая инициатива».

Актывістаў «Моладзевага блоку» будуць судзіць праз Skype

Актывіст прыйшоў у суд, каб падтрымаць затрыманых 9 траўня актывістаў «Моладзевага блоку», якія правялі акцыю супраць параду падчас эпідэміі.

МГ belsat.eu

Hавiны