Пяскоў: Беларусь вольная шукаць любыя варыянты паставак нафты, выгаднейшыя за прапанову РФ


Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў пракаментаваў выказванне Аляксандра Лукашэнкі ў інтэрв’ю Аляксею Венедыктаву пра тое, што ва ўмовах падатковага манеўру Менск вымушаны шукаць альтэрнатыўныя крыніцы паставак нафты.

Паводле слоў Пяскова, у Крамлі не лічаць заяву Лукашэнкі «недружалюбнай»

«Чаму недружалюбныя? Беларусь мае волю скарыстацца любымі варыянтамі, калі яны больш выгадныя, чым тое, што прапануецца з боку РФ. У дадзеным выпадку мы не хочам прыпадабняцца адной вядомай краіне, якая пакупнікам сілай навязвае сваю прадукцыю, якая значна даражэйшая за тое, што ёсць на рынку», – цытуе Пяскова ТАСС.

Ён дадаў, што Масква «з дастатковай сурʼёзнасцю ўспрымае любую заяву кіраўніка Беларусі».

Hавiны
«Усё будзе рэалізаванае». Лукашэнка абяцае інтэграцыю з Расеяй
2019.12.24 15:06

Прэс-сакратар Пуціна таксама адзначыў, што не выключае новай сустрэчы кіраўнікоў Беларусі і Расеі ў бліжэйшы час, аднак «прыкідак» па датах пакуль няма.

  • Нагадаем, у інтэрвʼю Венедыктаву Аляксандр Лукашэнка распавёў, што ў «інтэграцыйнай» праграме засталася адна, 31-я няўзгодненая «дарожная мапа». Яна датычыць будаўніцтва наднацыянальных органаў Саюзнай дзяржавы.
  • Апошняя сустрэча Лукашэнкі і Пуціна адбылася 20 снежня ў Санкт-Пецярбургу, а перад тым – 7 снежня ў Сочы.
  • Перамовы суправаджаліся масавымі акцыямі пратэсту ў цэнтры Менску: усяго беларуская апазіцыя правяла 4 такія акцыі. Наступная запланаваная на 29 снежня.

КА belsat.eu

Стужка навінаў