Пуціну – 66. Як Лукашэнка павіншаваў кіраўніка Расеі


Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка патэлефанаваў Уладзіміру Пуціну і павіншаваў прэзідэнта Расеі з 66 днём народзінаў.

Пра гэта belta.by паведамілі ў прэс-службе Лукашэнкі.

«Глыбока перакананы, што наш дыялог, які заснаваны на прынцыпах узаемнай даверу і павагі, будзе і надалей усяляк садзейнічаць развіццю саюзніцкіх адносін і стратэгічнага партнёрства паміж Рэспублікай Беларусь і Расейскай Федэрацыяй», – гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік Беларусі таксама адзначыў, што Уладзімір Пуцін, «з’яўляючыся агульнанацыянальным лідарам братняга расейскага народу, робіць вялікі ўнёсак ва ўмацаванне магутнасці і дабрабыту Расеі», пераказвае тэкст віншавання дзяржаўнае агенцтва belta.by.

Аляксандр Лукашэнка таксама павіншаваў Уладзіміра Пуціна з перамогай расейскага байца Хабіба Нурмагамедава над ірландцам Конарам Макгрэгарам на турніры Абсалютнага байцоўскага чэмпіянату (UFC) 229 ў Лас-Вегасе, паведамляе прэс-служба кіраўніка Беларусі.

ЮВ, belsat.eu, паводле belta.by

Стужка навінаў