Пуцінскія «ваўкі» не атрымалі прэзідэнцкі грант, а цяпер могуць страціць і зямлю ў Севастопалі


Урад гораду Севастопаль (Крым) хоча забраць у байкераў з клубу «Начныя ваўкі» 126 гектараў зямлі.

У 2015 годзе клуб атрымаў 267 гектараў зямлі ў арэнду ад экс-губернатара анексаванага паўвострава Сяргея Меняйлава. Арэндная стаўка тады склала 0,1 % ад рынкавага кошту зямлі.

10 верасня новым губернатарам Крыму стаў Дзмітрый Аўсяннікаў, які вырашыў скараціць зямельны надзел удвая. Пра гэта на паседжанні заканадаўчага сходу Севастопаля заявіў віцэ-губернатар Ілля Панамароў, піша new-sebastopol.com.

«Начныя ваўкі» планавалі пабудаваць на арэндаванай зямлі разам з Мінабароны Расеі спартыўна-патрыятычнага цэнтру экстрэмальных відаў спорту. На грамадскіх слуханнях было прынятае рашэнне на даваць дазвол на будаўніцтва, піша kommersant.ru. У лютым Мінабароны адмовілася ад рэалізацыі праекту. Пасля гэтага лідар «ваўкоў» Аляксандр Залдастанаў заявіў, што сумесна з Расейскім саюзам моладзі пабудуе на арандаванай зямлі цэнтр для правядзення спартыўных і ваенна-патрыятычных мерапрыемстваў без удзелу Мінабароны. Будаўніцтва так і не пачалося.

Нагадаем, што «Начныя ваўкі» маюць рэпутацыю «прапуніцскай» арганізацыі. Аднак сёлета ўпершыню за 5 гадоў Уладзімір Пуцін вырашыў не даваць «ваўкам» грант на іхную дзейнасць.

«Начныя ваўкі» праславіліся сваймі мотарэйдамі на «На Берлін» і інцыдэнтам з касметычкаю на беларускай мяжы.

Стужка навінаў