Пуцін заявіў, што ў 2018 годзе ФСБ злавіла амаль 600 шпіёнаў


Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін на пашыраным пасяджэнні калегіі Федэральнай службы бяспекі распавёў, што расейскія спецслужбы выкрылі рэкордную колькасць замежных шпіёнаў у 2018 годзе.

«Рэзультатыўна і наступальна дзейнічалі летась органы контрвыведкі. Дзякуючы паспяховым спецаперацыям была спынена дзейнасць 129 кадравых працаўнікоў і 465 агентаў замежных спецслужбаў. Мы бачым, што замежныя выведкі імкнуцца нарошчваць сваю актыўнасць на расейскім напрамку, усімі шляхамі шукаюць доступ да звестак палітычнага, эканамічнага, навуковага, тэхналагічнага характару», – цытуе Пуціна сайт Крамля.

Як адзначае «Медуза», у 2018 годзе на калегіі ФСБ Пуцін паведамляў, што за год выкрытыя 72 кадравых працаўніка і 397 агентаў замежных спецслужбаў. Тады адзначалася, што гаворка ідзе пра рэкордны лік раскрытых контрвыведкай замежных шпіёнаў.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў