Пуцін заявіў аб неабходнасці цеснай каардынацыі ў межах Саюзнай дзяржавы


20 лютага 2019 года. Уладзімір Пуцін звяртаецца да Федэральнага сходу са штогадовым зваротам. Фота – Mikhail Klimentyev/Kremlin/Sputnik/Reuters/Forum

У сваім звароце да Федэральнага сходу кіраўнік Расеі заявіў, што ў Крамлі лічаць правільным развіваць супрацу ў межах Саюзнай дзяржавы Расеі і Беларусі.

«Лічым правільным актыўна паглыбляць узаемадзеянне ў межах Саюзнай дзяржавы Расеі і Беларусі, у тым ліку больш цесную каардынацыю ў вонкавапалітычнай сферы, у эканоміцы», – сказаў ён.

У сераду Уладзімір Пуцін у пятнаццаты раз звярнуўся з пасланнем да Федэральнага сходу. Яно цягнулася 1 г 40 хв і было на чвэрць гадзіны карацейшае за леташняе.

Расейскія медыі называюць зварот «стратэгічным дакументам».

ДД

Глядзі таксама
Каментары