Пуцін запрасіў Лукашэнку на працоўны абед, каб паразмаўляць сам-насам


Кіраўнікі Беларусі і Расеі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін падчас сустрэчы ў Крамлі заявілі пра магчымасць дасягнення дамоўленасцей па праблемных пытаннях у беларуска-расейскіх стасунках.

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін, адкрываючы сумеснае паседжанне, адзначыў, што лічыць развіццё расейска-беларускіх стасункаў досыць паспяховымі. Кіраўнік Крамля бачыць тэндэнцыю да росту таваразвароту.

«У цэлым, я лічу, у нас адносіны развіваюцца вельмі паспяхова. Дастаткова сказаць, што летась у нас таваразварот вырас больш чым на 23 % і перавысіў 32 мільярды долараў. Яшчэ сёлета мы атрымаем больш за 12 % росту да базы мінулага года, гэта значыць мы выйдзем за паказнікі мінулага года», – адзначыў Уладзімір Пуцін.

Кіраўнік Крамля таксама анансаваў абмеркаванне энергетычных спрэчных пытанняў.

“Зразумела, ёсць і пытанні, пры такім вялікім аб’ёме ўзаемадзеяння заўсёды пытанні ўзнікаюць, яны ляжаць, як правіла, у нас у сферы энергетыкі. У нас сёння ёсць магчымасць пагаварыць па ўсіх гэтых тэмах”, – дадаў Пуцін.

Пры гэтым Пуцін запрасіў Лукашэнку на пераднавагодні працоўны абед, каб пагаварыць сам-насам.

Hавiны
Лукашэнка: Я больш не называю Расею «братняй дзяржавай»
2018.12.24 21:57

СК, belsat.eu, паводле tass.ru

Стужка навінаў