Пуцін заклікаў прадпрыемствы павялічыць выпуск ваеннай прадукцыі


Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін заклікаў буйныя і стратэгічныя прадпрыемствы «незалежна ад формаў уласнасці» быць гатовымі да павелічэння выпуску ваеннай прадукцыі.

Пра гэта Пуцін заявіў у сераду на нарадзе па пытаннях абароны, перадае «Інтэрфакс».

Пуцін таксама даручыў прааналізаваць вынікі праведзеных восенню вучэнняў «Захад-2017» і прапрацаваць «дадатковыя меры па павышэнні мабілізацыйнай гатоўнасці».

Вучэнні «Захад-2017» праходзілі на тэрыторыі Расеі і Беларусі ў верасні. Паводле сцэнару, расейскія і беларускія войскі супрацьстаялі войску выдуманых заходніх краін. У НАТА заяўлялі, што манеўры сведчаць аб падрыхтоўцы Расеі «да вялікай вайны».

КА, belsat.eu

Стужка навінаў