Пуцін загаварыў па-ўкраінску і пракаментаваў заяву Зяленскага


Уладзімір Пуцін пракаментаваў нядаўнюю заяву абранага прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага даваць украінскае грамадзянства расейцам, якія «пакутуюць». Гэтая заява прагучала ў адказ на абяцанне кіраўніка Расеі выдаваць пашпарты РФ «усім» украінцам.

«Калі яны будуць выдаваць грамадзянства расейцам ва Украіне, а мы ўкраінцам у Расеі, то раней ці пазней мы непазбежна прыйдзем да агульнага назоўніка і выніку. […] У нас будзе агульнае грамадзянства», – пасміхаючыся сказаў Пуцін.

Прэзідэнт Расеі таксама параіў Зяленскаму пачаць выдаваць пашпарты грамадзянам Грузіі, маючы на ўвазе грузінскага экс-прэзідэнта Міхэіла Саакашвілі, які летась са скандалам пакінуў Украіну.

Нагадаем, што нядаўна Уладзімір Пуцін падпісаў указ аб спрашчэнні працэдуры выдачы расейскіх пашпартоў жыхарам самаабвешчаных рэспублік на ўсходзе Украіны. Пазней Пуцін заявіў, што Расея гатовая выдаць пашпарты ўсім украінцам.

Уладзімір Зяленскі назваў гэтыя словы «спакушэннем» пашпартамі і паабяцаў працягваць выдаваць пашпарты ўсім расейцам, якія пакутуюць ад «аўтарытарнага і карумпаванага» рэжыму.

Hавiны
Зяленскі параіў Пуціну «не спакушаць грамадзянаў Украіны» расейскімі пашпартамі
2019.04.28 09:51

29 красавіка, пракаментаваўшы заяву Зяленскага, прэзідэнт Расеі развітаўся з журналістамі па-ўкраінску.

«До побачення», – сказаў Пуцін.

Hавiны
Зяленскі пра суседзяў: Пуцін – вораг і «Хубло», Лукашэнка – ніхто. Сцісла пра абяцанні новага лідара Украіны
2019.04.26 17:09

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў