Пуцін выказаў спачуванні сваякам Сяргея Дарэнкі


Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін выказаў спачуванні родным і блізкім журналіста Сяргея Дарэнкі, які памёр 9 траўня, паведамляе ТАСС.

«Прэзідэнт даўно быў знаёмы з Дарэнкам, заўсёды захапляўся ягоным унёскам у развіццё айчыннай журналістыкі і ягоную прынцыповую пазіцыю», – адзначыў прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў.

19 гадоў таму Дарэнка згубіў месца працы пасля крытыкі на адрас Пуціна ў эфіры АРТ у сувязі з гібеллю падводнай лодкі «Курск», аднак потым журналіст пераарыентаваўся і пачаў яго падтрымліваць. Ён станоўча паставіўся да анексіі Крыма і ўхваляў рашэнні Пуціна па Данбасе.

Галоўны рэдактар ​​радыёстанцыі «Говорит Москва» Сяргей Дарэнка памёр 9 траўня ва ўзросце 59 гадоў. Ён ехаў на матацыкле, але адчуў сябе кепска і згубіў прытомнасць. Матацыкл выехаў на сустрэчную паласу і ўрэзаўся ў агароджу.

Пазней стала вядома, што прычынай смерці Дарэнкі стаў разрыў аорты. Развітанне з ім пройдзе 12 траўня на Траякураўскіх могілках у Маскве.

Hавiны
У Маскве загінуў журналіст Сяргей Дарэнка
2019.05.09 20:42

KA belsat.eu

Стужка навінаў