Пуцін узнагародзіў медалём Кім Чэн Ына

Урачыстая цырымонія перадача медаля кіраўніку КНДР. Фота: facebook.com/pg/RusEmbDPRK

Кіраўнік Паўночнай Карэі атрымаў афіцыйную ўзнагароду ад свайго расейскага калегі. Пра гэта ў Facebook паведамляе амбасада Расеі ў КНДР.

https://www.facebook.com/RusEmbDPRK/posts/1320988514741601?__xts__%5B0%5D=68.ARDNIJ6OWvX_xdBH0dAuewyayNBIGIWbmv5LKLgZF6AsaXfH8D3irDNXRn3GxTJed19yl5mUYm9Lp2b-Irgj3aSELHCxOduQZ_DC4CKUXfnu9mK1Tq7gKL9DSifJge3yg8iHCvF54pnZNljVKgWrB0OFcnHvufPncWiQi402FGvHLrqtE6xLn_mvhtDIBW7nRsT2FKh67n8MzkZiXHxNIrb5c6xJNXsdQAJkyD3MARAWMMDx56kjTX0acS3WAm5p9oat-JkQzeV8ySmIDWbQ-wL4l6au-R8zVNZ3-9mF1__ggNdNeP00CYpolH3E1gcsFWsUTwzSey9gtJD_LeG4A84ecSu9WiwuSYFPabQnTJxB-ShywZ8vIuJ9nHS2OMXXnsaSqUP79jE6OltpSahUUqAsXdFTzevRNNdaY9f0fxHM2Jqt1iM1Z8EMJqHWTtV1Wc-vRjGUv_6AIA4er1Kt&__tn__=-R

«У адпаведнасці з указам прэзідэнта Расейскай Федэрацыі, старшыня Дзяржаўнага савету КНДР Кім Чэн Ын узнагароджаны юбілейным медалём «75 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.» за вялікі асабісты ўнёсак ва ўшанаванне памяці загінулых і пахаваных на тэрыторыі КНДР савецкіх грамадзянаў і праяўлены клопат аб захаванасці пахаванняў і мемарыялаў савецкіх ваяроў у Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспубліцы», – паведамілі ў пасольстве.

5 траўня ў Палацы з’ездаў Мансудэ расейскі амбасадар ва ўрачыстай абстаноўцы перадаў медаль міністру замежных справаў КНДР Лі Сон Гвону.

Паўночнакарэйскія СМІ паказалі Кім Чэн Ына ўпершыню за 20 дзён. Хадзілі чуткі, што ён памёр

Бакі абмеркавалі таксама рэалізацыю дамоўленасцяў ад красавіка 2019 года.

МГ belsat.eu

Hавiны