Пуцін увёў санкцыі супраць Турцыі


Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін даручыў прыпыніць бязвізавы рэжым з Турцыяй з 2016 года, забараніў увоз некаторых турэцкіх прадуктаў і продаж турыстычных пуцёвак у гэтую краіну.

Адмысловы ўказ таксама прадугледжвае забарону або абмежаванне дзейнасці на тэрыторыі Расеі кампаніяў, якія знаходзяцца пад турэцкай юрысдыкцыяй. Пакет санкцыяў забараняе з 2016 г. расейскім працадаўцам прымаць на працу грамадзянаў Турцыі. Таксама забароненыя чартэрныя паветраныя перавозкі Расея – Турцыя. Тураператары будуць абавязаныя адмовіцца ад продажу пуцёвак у Турцыю, паведамляе ria.ru.

Нагадаем, што 24 лістапада расейскі бамбавальнік быў збіты турэцкім знішчальнікам. З гэтага часу адносіны паміж Расея і Турцыяй увайшлі ў стадыю ўзаемных папрокаў і пагрозаў.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў