Пуцін упаў на лёд. Відэафакт


10 траўня Уладзімір Пуцін пагуляў у хакей.

Прэзідэнт Расеі гуляў у Сочы за каманду «Легенды хакея» супраць зборнай Начны хакейнай лігі. Каманда прэзідэнта перамагла з лікам 14:7.

Паводле расейскіх медыяў, Пуцін забіў 10 шайбаў, у Крамлі паведамілі пра 9, а Начная хакейная ліга – толькі пра 8.

Пасля матчу Пуцін вырашыў павітаць тых, хто сядзеў на трыбунах, але зрабіць гэта элегантна не атрымалася.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў