Пуцін у дзень народзінаў падвысіў сабе заробак


З 1 кастрычніка заробкі шэрагу дзяржаўных службоўцаў, у тым ліку прэзідэнта і прэм’ер-міністра Расеі вырастуць на 4,3 %. Адпаведны ўказ падпісаў Уладзімір Пуцін, паведамляе meduza.

Заробкі дзяржслужбоўцаў вырастуць адпаведна афіцыйнаму ўзроўню інфляцыі ў Расеі па выніках 2018 года.

Павялічацца заробкі таксама ў віцэ-прэмʼераў, міністраў, старшыні ЦВК, генеральнага пракурора, кіраўнікоў ФСБ, Расгвардыі і іншых ведамстваў.

Hавiны
Ці выконваюцца загады Лукашэнкі? Шэсць абяцанняў за шэсць гадоў
2019.04.18 15:58

Мінулы раз заробкі ў кіраўніцтва Расеі выраслі ў студзені 2018 года на 4 %.

meduza звяртае ўвагу, што 7 кастрычніка, у дзень падпісання ўказу, Уладзімір Пуцін адзначае свой дзень нараджэння.

Hавiны
Заробкі настаўнікаў і лекараў істотна вырастуць, але пакуль гэта толькі планы і абяцанні
2019.03.28 18:55

Пра заробак Аляксандра Лукашэнкі, яго рост, вядома вельмі мала. Інфармацыя пра прыбыткі кіраўніка Беларусі становіцца вядомай толькі падчас выбараў, калі публікуюцца дэкларацыі кандыдатаў. Таму можна пабачыць звесткі пра прыбытак Лукашэнкі ў 2014 годзе. Згодна звесткам дэкларацыі занатавана, што Лукашэнка зарабіў 551 761 258 недэнамінаваных беларускіх рублёў, або каля $ 54 012.

Відавочна з дэкларацыяў, што заробкі Лукашэнкі растуць. Напрыклад, у 2000 годзе ён афіцыйна зарабляў каля $ 390 штомесяц ($ 4680 за год), а напярэдадні выбараў у 2006-ым гадавы даход кіраўніка Беларусі склаў амаль $ 27 600.

Hавiны
Колькі заробкаў Лукашэнка аддаў за сваю «Tesla»
2019.09.11 13:50

СК belsat.eu

Стужка навінаў