Пуцін у аптэцы. Дзіўны ФОТАФАКТ


Пасля нарады з міністрам аховы здароўя РФ Уладзімір Пуцін зайшоў у адну з пецярбургскіх аптэк.

Паводле ТАСС, расейскі прэзідэнт паклікаў загадчыцу аптэкі і ўдакладніў, ці ёсць у наяўнасці прэпараты першай жыццёвай неабходнасці. Тая запэўніла, што на прылаўку ёсць усё неабходнае.

Пасля працаўнікі аптэкі сфатаграфаваліся з Пуціным. Атрымаўся даволі дзіўны кадр: жанчына на заднім плане, напрыклад, наагул не звяртае ўвагі на прысутнасць Пуціна.

Калі той выйшаў з аптэкі, яго сустрэлі мясцовыя жыхары. «Мы думалі, вы прыхварэлі», – пажартаваў малады чалавек, піша расейскае інфармагенцтва.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў