Пуцін спрасціў атрыманне грамадзянства выхадцам з Луганскай і Данецкай вобласцяў

Кіраўнік Расеі Уладзімір Пуцін 17 ліпеня падпісаў указ, паводле якога грамадзянства РФ у спрошчаным парадку могуць атрымаць выхадцы з Украіны, якія жылі на ўсёй тэрыторыі Данецкай і Луганскай вобласцяў і цяпер перабываюць у Расеі. Пра гэта паведамляе РИА «Новости».