Пуцін спрасціў атрыманне грамадзянства выхадцам з Луганскай і Данецкай вобласцяў


Кіраўнік Расеі Уладзімір Пуцін 17 ліпеня падпісаў указ, паводле якога грамадзянства РФ у спрошчаным парадку могуць атрымаць выхадцы з Украіны, якія жылі на ўсёй тэрыторыі Данецкай і Луганскай вобласцяў і цяпер перабываюць у Расеі. Пра гэта паведамляе РИА «Новости».

Hавiны
Украіна не прызнае расейскіх пашпартоў для жыхароў Данбасу
2019.05.08 15:25

Раней такую магчымасць давалі толькі жыхарам самаабвешчаных Данецкай і Луганскай народных рэспубліках.

Цяпер прасіць грамадзянства ў спрошчаным парадку могуць грамадзяне Украіны і асобы без грамадзянства, якія маюць дазвол часова пражываць у Расеі, від на жыхарства, пасведчанне бежанца, надання часовага прытулку ў Расеі ці ўдзельніка праграмы па садзейнічання добраахвотнаму перасяленню ў Расею суайчыннікаў, і стала пражывалі на тэрыторыях Данецкай і Луганскай вобласцяў Украіны па стане на 7 і 27 красавіка 2014 года.

Hавiны
Жыхароў Данбасу будуць вазіць у аўтобусныя «пашпартныя туры» ў Расею
2019.06.14 14:01

На такі ж парадак атрымання расейскіх пашпартоў могуць прэтэндаваць іх дзеці, мужы і жонкі.

Указ уступіў у моц з дня яго падпісання.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў