Пуцін раскрытыкаваў кантроль за якасцю нафты


Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін абмеркаваў з прэзідэнтам «Транснефть» Мікалаем Токаравым сітуацыю з пастаўкай няякаснай нафты па нафтаправодзе «Дружба». Токараў, згодна са стэнаграмаю на сайце Крамля, заявіў, што прадпрыемства ў Самарскай вобласці «у парушэнне ўсіх тэхналагічных рэгламентаў наўмысна» зліла няякасную нафту ў «Дружбу».

Пуціна цікавілі такія пытанні, як кантроль за якасцю нафты, перад тым, як яна паступае ў трубаправод. На гэта Токараў адказаў, што «большасць» з 150 пунктаў прыёму належыць «буйным нафтавым кампаніям», але ёсць і прыватныя прадпрыемствы, якія па ўмовах дамовы з «Транснефтью» прымаюць нафту, кантралююць яе якасць і перадаюць у нафтаправоды.

Пры гэтым, па словах Такарава, у выпадку з пастаўкай нафты ў Беларусь адбылося «чыстай вады махлярства». Пуцін на гэта адзначыў, што для Расеі інцыдэнт нанёс «вельмі сур’ёзную» шкоду, у тым ліку і іміджавую.

«Значыць, самакантролю недастаткова, я вось да чаго. Значыць, трэба мяняць гэтую сістэму », – сказаў Пуцін.

ВІДЭА
На Мазырскі НПЗ чыстая нафта з Расеі мусіць паступіць 4 траўня
2019.04.30 10:12

СК belsat.eu

Стужка навінаў