Пуцін: Расея гатовая абараняць вернікаў ва Украіне


Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін заявіў, што Расея пакідае за сабой права рэагаваць у выпадку пагрозы парушэння права на свабоду веравызнання ў суседніх краінах. Пра гэта ён сказаў на мерапрыемстве з нагоды дзесяцігоддзя інтранізацыі кіраўніка РПЦ Кірыла, перадае nv.ua са спасылкай на «Інтэрфакс-Украіна».

Пуцін заявіў аб нібыта ўмяшанні ўкраінскай улады ў царкоўныя справы і дадаў, што на тэрыторыі РФ такія дзеянні з’яўляюцца «абсалютна недапушчальнымі».

«Спекуляцыі, палітыканства, паразітаванне на пытаннях рэлігійнага жыцця вядуць да разʼяднання людзей, правакуюць злобу і нецярпімасць. Менавіта такі праект, які не мае дачынення да веры, а наскрозь фальшывы, завязаны на барацьбу за ўладу, рэалізуецца сёння ва Украіне», – сказаў Пуцін.

Нагадаем, 15 снежня ў Кіеве прайшоў Абʼяднальны сабор, на якім была створана Праваслаўная царква Украіны. Яе ўзначаліў мітрапаліт Епіфаній. 5 студзеня Сусветны патрыярх падпісаў Томас Праваслаўнай царквы Украіны. РПЦ і УПЦ Маскоўскага патрыярхату не прызнаюць вынікаў абʼяднальных сабора.

Hавiны
Апублікаваны тэкст Томаса пра аўтакефалію Праваслаўнай царквы Украіны
2019.01.15 09:31

20 снежня Вярхоўная Рада прыняла закон, які абавязвае Украінскую праваслаўную царкву Маскоўскага патрыярхату (УПЦ МП) у сваім назове ўказаць прыналежнасць да Рускай праваслаўнай царквы (РПЦ). Пасля стварэння ПЦУ у новую царкву пачалі паступова пераходзіць асобныя прыходы Маскоўскага патрыярхату.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў