Пуцін прыняў адстаўку губернатара Кемераўскай вобласці


Часова выконваць абавязкі кіраўніка вобласці будзе Сяргей Цывілёў.

Губернатар Кемераўскай вобласці Аман Тулееў звярнуўся да кіраўніка Расеі з заявай аб адстаўцы па ўласным жаданні.

«Я зрабіў усё, што мог – сустрэўся з сем’ямі загінулых, пастараўся вырашыць пытанні па аказанні дапамогі. Яшчэ раз прыношу самыя глыбокія спачуванні», – сказаў Аман Тулееў у відэазвароце, апублікаваным 31 сакавіка.

«З такім цяжкім грузам працаваць на пасту губернатара нельга», – дадаў Тулееў.

У нядзелю афіцыйная старонка Уладзіміра Пуціна падала, што расейскі прэзідэнт падпісаў указ аб датэрміновым спыненні паўнамоцтваў губернатара.

73-гадовы чыноўнік узначальваў Кемераўскую вобласць з 1997 года.

Пажар у гандлёвым цэнтры «Зимняя вишня» у Кемераве пачаўся 25 сакавіка і цягнуўся амаль суткі. У яго выніку загінула 64 чалавекі, у тым ліку 41 дзіця – у тым ліку пляменніца Амана Тулеева.

Гандлёвы цэнтр пасля пажару. Фотаздымкі

ДД

Стужка навінаў