Пуцін прыгразіў новымі ракетамі дзяржавам з «мілітарысцкай рыторыкай»


30 лістапада 2018 года. Уладзімір Пуцін на саміце G20 у Буэнас-Айрэсе, Аргентына. Фота – Marcos Brindicci/Reuters/Forum

Прэзідэнт Уладзімір Пуцін на выніковай калегіі Мінабароны РФ заявіў, што навінкі расейскага вайскова-прамысловага комплексу «шматкроць павялічваюць патэнцыял арміі ды флоту, тым самым надзейна і безумоўна гарантуюць бяспеку Расеі на бліжэйшыя дзесяцігоддзі».

Паводле Пуціна, найноўшае зброю ўмацуе баланс сіл і паспрыяе ўсталяванні стабільнасці ў свеце.

«Спадзяюся, нашы новыя сістэмы прымусяць задумацца тых, хто прывык да мілітарысцкай і агрэсіўнай рыторыцы», – падкрэсліў Пуцін. Ён запэўніў, што новае расейскае ўзбраенне нібыта не мае аналагаў у свеце.

«Адзначу, што ўсе віды войскаў развіваліся збалансавана, у адпаведнасці з новай дзяржаўнай праграмай узбраення. Прыкметна ўмацавалася ядравая трыяда, якая адыгрывае ключавую ролю ў захаванні глабальнага прыярытэту», – сказаў ён. Пуцін падкрэсліў, што доля сучаснага ўзбраення цяпер складае 82%.

Пуцін на калегіі распавёў аб паспяховых выпрабаваннях міжкантынентальнай балістычнай ракеты «Сармат», таксама стартавала серыйную вытворчасць найноўшага ракетнага комплексу «Авангард». Прэзідэнт РФ нагадаў, што ў 2018 годзе заступіў на дзяжурства гіпергукавы комплекс «Кінжал», таксама вайскоўцы адпрацавалі выкарыстанне баявых лазерных комплексаў «Перасвет».

У Кіеве заявілі, што Расея рыхтуецца да сусветнай вайны, і распавялі, калі яна можа пачацца

Нагадаем, напярэдадні Генеральная асамблея ААН прыняла рэзалюцыю «Праблема мілітарызацыі Аўтаномнай Рэспублікі Крым і горада Севастопаль, а таксама раёнаў Чорнага і Азоўскага мораў». За дакумент прагаласавалі 66 дзяржаваў, супраць – 19. У дакуменце падкрэсліваецца, што дзеянні РФ у Крыме, Азоўскім і Чорным марах не толькі ствараюць пагрозу для Украіны, але таксама падрываюць бяспеку і стабільнасць усяго еўрапейскага рэгіёну.

ІІ, belsat.eu, паводле РБК

Глядзі таксама
Каментары