Пуцін прыедзе на закрыццё Еўрапейскіх гульняў


30 чэрвеня Уладзімір Пуцін наведае Менск, каб узяць удзел у цырымоніі закрыцця II Еўрапейскіх гульняў.

Як раней паведаміў памочнік прэзідэнта РФ Юрый Ушакоў, Пуцін прыляціць у Беларусь з Японіі, дзе праходзіў саміт G20.

Раней Аляксандр Лукашэнка асабіста запрасіў Пуціна на цырымонію закрыцця гульняў.

II Еўрапейскія гульні праходзілі ў Менску з 21 па 30 чэрвеня.

Hавiны
Еўрапейскія гульні сталі нагодай для Берліну прыняць рэзалюцыю па Беларусі
2019.06.28 21:57

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў