Пуцін пракаментаваў справу Галунова і распавёў, ці змякчаць у Расеі пакаранне па «наркатычных» артыкулах


Прэзідэнт Расеі падчас «Прамой лініі» заявіў, што вінаватыя ў справе журналіста Івана Галунова павінны быць пакараныя, а таксама заявіў, што не бачыць неабходнасці ў змякчэнні пакарання па «наркатычных» артыкулах Крымінальнага кодэксу.

«Трэба наладзіць кантроль за дзейнасцю праваахоўных органаў, каб не было правапарушэнняў з іх боку, каб не было сітуацый, як з журналістам, якога вы згадалі. Дарэчы, генералы былі за гэта звольненыя. Спадзяюся, будуць праведзены неабходныя следчыя дзеянні па выяўленні ўсіх вінаватых», – сказаў Пуцін, адказваючы на пытанне пра Галунова.

Разам з тым Пуцін заявіў, што не бачыць неабходнасці ў змякчэнні пакарання за наркотыкі.

«Ці ёсць патрэба лібералізаваць гэтую сферу дзейнасці? На мой погляд, няма, таму што пагроза для краіны, для нацыі, для нашага народа вельмі вялікая.

Калі чалавек захоўвае незаконна, перавозіць, транспартуе, распаўсюджвае нават невялікія аб’ёмы і дозы, трэба несці за гэта адказнасць. Ніякай лібералізацыі тут быць не можа», – адзначыў ён.

Нагадаем, журналіста «Медузы» Івана Галунова затрымалі па падазрэнні ў «замаху на збыт наркотыкаў». Гэта выклікала абурэнне не толькі ў расейскім грамадстве, але падзея набыла і міжнародны рэзананс. Праз некалькі дзён Галунова перавялі пад хатні арышт, а потым закрылі справу. Праз справу Галунова былі звольненыя высокапастаўленыя працаўнікі МУС Расеі.

Hавiны
Белсатаўцы салідарныя з Іванам Галуновым
2019.06.10 13:23

КА belsat.eu

Стужка навінаў