Пуцін – прадавец хаосу. Спецслужбы, найміты, дэзінфармацыя. «Тэрыторыя праўды» з Кісялёвым і Калінкінай


Ва ўладаў Расеі ёсць шмат інструментаў, каб паўплываць на палітыку сваіх суседзяў. Але ці не пераацэньваем мы магчымасцяў Расеі? Ці сапраўды ў Крамля такія доўгія рукі, як хацелася б Пуціну?

Найноўшая гісторыя даказвае, што далёка не ўсе аперацыі ўплыву з удзелам расейскіх спецслужбаў былі ўдалыя. Спроба перавароту і забойства прэм’ер-міністра Чарнагорыі таму прыклад. Тым не менш, атрымліваецца, што, выкарыстоўваючы вялікі арсенал магчымасцяў, Масква ўмее танна стварыць хаос, а затым дорага прадаць спакой. Як з дапамогаю падкантрольных медыяў і сацыяльных сетак Крэмль уводзіць ва ўжытак выгадную яму дэзынфармацыю і як яе можна нейтралізаваць? Ці здольныя ўлады Расеі кіраваць настроямі ў грамадствах іншых краінаў і мяняць улады ў іх?

«Белсат» запрашае на заключную частку адмысловага праекту «Тэрыторыя праўды» з Яўгенам Кісялёвым і Святланаю Калінкінай.

Дыскутаваць пра гэта на «Тэрыторыі праўды» будуць:

Юрый Раманенка – кіраўнік палітычных праграмаў Украінскага інстытуту будучыні

Віціс Юрконіс – палітолаг, выкладчык Віленскага ўніверсітэту

Міхал Патоцкі – рэдактар польскага штодзённіку «Dziennik Gazeta Prawna»

Канстанцін Эгерт – вядоўца на тэлеканале «Дождь», калумніст «Deutsche Welle»

Павел Усаў – доктар палітычных навук, кіраўнік беларускага Цэнтру палітычнага аналізу і прагнозу

Стужка навінаў