Пуцін павіншаваў беларусаў з Новым годам і ўзгадаў Саюзную дзяржаву


Прэс-служба прэзідэнта Расеі апублікавала ўрыўкі навагодніх віншаванняў Уладзіміра Пуціна, якія ён даслаў сусветным лідарам, палітычным і грамадскім дзеячам. Сярод іх ёсць і Аляксандр Лукашэнка.

«Падчас віншавання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі, кіраўнік Расейскай дзяржавы адзначыў, што, абапіраючыся на добрыя традыцыі сяброўства і добрасуседства, расейска-беларуская супраца будзе плённа развіваецца ў палітычнай, эканамічнай, гуманітарнай ды іншых галінах, працягваецца праца па ўмацаванні Саюзнай дзяржавы і шчыльная каардынацыя намаганняў у межах ЕўрАзЭС, СНД і АДКБ.

Уладзімір Пуцін таксама выказаў перакананасць, што далейшае ўмацаванне адносін стратэгічнага партнёрства паміж Расеяй і Беларуссю ў поўнай меры адпавядае інтарэсам братніх народаў дзвюх краін.

Кіраўнік дзяржавы ад душы пажадаў А. Лукашэнку моцнага здароўя, дабрабыту і поспехаў, а ўсім беларускім грамадзянам – шчасця, дабра і дабрабыту», – гаворыцца ў тэксце, апублікаваным на kremlin.ru.

Дарэчы, прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка і новы лідара Грузіі Салёмэ Зурабішвілі не згадваюцца ў справаздачы прэс-службы кіраўніка Расеі.

Hавiны
Сяргей Чалы: Калі ў навагоднім звароце Лукашэнка будзе казаць пра зямлянкі і зброю, значыць усё вельмі сур’ёзна
2018.12.30 11:33

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў