Пуцін пацвердзіў маштабны абмен вязнямі з Украінай


Пуцін падчас пленарнай сесіі Усходняга эканамічнага форуму.
Фота: Kremli.ru

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін лічыць, што абмен вязнямі паміж РФ і Украінай будзе маштабным. Самі ж перамовы ўжо блізкія да завяршэння, у той час як у Кіеве вызвалілі галоўнага сведку ў справе збітага «Боінга» МН17.

«Я думаю, што ён [абмен. – Рэд. Belsat.eu] будзе такім дастаткова буйным, маштабным, і гэта ўжо было б добрым крокам наперад, у бок нармалізацыі», – сказаў Пуцін падчас пленарнай сесіі Усходняга эканамічнага форуму, паведамляе ТАСС.

Hавiны
Медвядчук лічыць удалымі перамовы аб абмене вязнямі
2019.09.05 12:14

Паводле яго, перамовы па абмене блізкія да завяршэння. Пры гэтым кіраўнік Расеі прызнаў, што расейскім уладам «дастаткова складана было прымаць рашэнні ў дачыненні да канкрэтных людзей, гэтых канкрэтных людзей».

Ключавы сведка ў справе збітага боінгу на волі

Між тым Кіеўскі апеляцыйны суд 5 верасня выпусціў з-пад варты былога баевіка групоўкі «ДНР» Уладзіміра Цэмаха. Пра гэта паведамляе РБК-Україна.

Hавiны
Чаму зацягваецца абмен палоннымі: дзве праўдападобныя версіі
2019.08.30 17:03

Раней былы дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны Мустафа Найем заяўляў, што абмен палоннымі зацягнуўся, бо Масква патрабуе выдачы Цэмаха – ключавога сведкі ў справе боінгу МН17, у знішчэнні якога на Данбасе 17 ліпеня 2014 году падазраюць расейскіх вайскоўцаў.

Меркавалася, што Цэмах і экс-начальнік штаба так званага «Міністэрства абароны» «ДНР» Дзмітрый Купрыян (пазыўны «Баця») могуць даць сведчанні на міжнародным судовым працэсе па справе MH17 па відэасувязі ў якасці сведак. Працэс павінен распачацца ў Нідэрландах у 2020 годзе.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў