Пуцін патэлефанаваў Лукашэнку, каб абмеркаваць інтэграцыю


26 сакавіка адбылася тэлефонная размова кіраўніка Расеі Уладзіміра Пуціна з яго беларускім калегам Аляксандрам Лукашэнкам.

Як распавялі ў Крамлі, бакі разгледзелі актуальныя пытанні міждзяржаўных адносінаў з акцэнтам на развіццё супрацы ў рамках Саюзнай дзяржавы, а таксама закранулі тэмы інтэграцыйных працэсаў у фармаце Еўразійскага эканамічнага саюзу.

У Адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі ўдакладнілі, што тэлефонная размова адбылася па ініцыятыве расейскага боку.

Hавiны
У Маскве пракаментавалі беларуска-расейскі дыпламатычны скандал
2019.03.21 13:22

Адзначаецца, што апроч узгаданага, кіраўнікі дзяржаваў таксама закранулі некаторыя тэмы міжнароднага парадку дня.

Таксама Лукашэнка і Пуцін абмеркавалі графік будучых кантактаў – у Нур-султане і Пекіне ў рамках міжнародных форумаў.

Нагадаем, што Ганна Канапацкая прапанавала развязаць пытанне з Саюзнаю дзяржаваю праз рэферэндум. Пра непатрэбнасць Саюзнай дзяржавы брацкім народам Беларусі і Расеі дэпутатка напісала ў «Facebook’у».

МГ belsat.eu

Стужка навінаў