Пуцін пасля канфлікту ў Керчанскай пратоцы не пажадаў кантактаваць з Парашэнкам


Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка распавёў, што рабіў спробы скантактавацца з Уладзімірам Пуціным адразу ж пасля інцыдэнту ў Керчанскім праліве, але адказу з Крамля ён так і не атрымаў.

Са словаў Пятра Парашэнкі, ён вымушаны быў звяртацца да Ангеле Мэркель з просьбай паразмаўляць з Пуціным аб вызваленні ваеннаслужачых Украіны, затрыманых у Керчанскім праліве, паведамляе тэлеканал «112».

«Я ноччу замаўляў размову з прэзідэнтам Расеі Пуціным – мы не атрымалі адказу», – сказаў украінскі лідар.

У сваю чаргу прэс-сакратар прэзідэнта Расеі Дзмітрый Пяскоў, каментуючы словы ўкраінскага прэзідэнта, заявіў, што якіх-кольвек тэлефонных кантактаў Пуціна і Парашэнка не было.

ВІДЭА
Канфлікт у Керчанскай пратоцы: што гэта было? 5 галоўных пытанняў і адказаў
2018.11.27 16:46

СК, belsat.eu

Стужка навінаў