Пуцін паабяцаў Лукашэнку крэдыт


Падчас перамоваў у Сочы кіраўнік Крамля Уладзімір Пуцін распавёў, што Расея выдзеліць Беларусі крэдыт у памеры 1,5 мільярды долараў ЗША. Гэтыя сродкі паступяць у бліжэйшы час, паведамляе «РИА Новости».

Уладзімір Пуцін падчас сустрэчы з Лукашэнкам у Сочы заявіў, што Расея ў бліжэйшы час пералічыць Беларусі крэдыт у памеры 1,5 мільярдаў долараў ЗША. Акрамя гэтага кіраўнік Крамля заявіў, што цяпер Менск павінен пачаць працу па змене Канстытуцыі.

«Лічу, што гэта лагічна, своечасова і мэтазгодна» – сказаў Уладзімір Пуцін.

У сваю чаргу Лукашэнка паабяцаў «пачасаць рукі» тым, хто ўмешваецца ў справы Беларусі. Таксама ён заявіў, што апошнія падзеі ў Беларусі паказалі, што неабходна трымацца бліжэй да Расеі, асабліва ў эканоміцы.

ВІДЭА
Еўрадэпутат: Лукашэнка спаліў усе масты. З такой псіхікай краінай кіраваць немагчыма
2020.09.14 15:38

СК belsat.eu

Стужка навінаў