Пуцін «Міратворац» (ФОТА)


На Мангэтане ў Нью-Ёрку невядомыя вывесілі на мосце вялізны банер з партрэтам расейскага прэзідэнта.

Выява Пуціна памерам 6 на 9 метраў правісела паўтары гадзіны, пасля чаго яе знялі паліцэйскія. Цяпер праваахоўнікі шукаюць невядомых аўтараў.

За 17 гадоў кіравання Пуціна ў Расеі пачалася другая Чачэнская вайна, здарыўся канфлікт у Паўднёвай Асеціі, вайна ў Грузіі, анексія Крыму і вайна на Данбасе, вайсковая аперацыя ў Сірыі. Цяпер пра «магчымую будучую і смяротную вайну» загаварылі ў ЗША.

Сёння Пуціну-«міратворцу» споўнілася 64 гады.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў