Пуцін – Макрону: Лукашэнка не хоча пасярэдніцтва АБСЕ

Прэзідэнт Францыі падкрэсліў недапушчальнасць увядзення ў Беларусь расейскіх вайскоўцаў або сілаў унутранай бяспекі.

«Любое знешняе ўмяшанне ў Беларусь, пачынаючы з умяшання расейскіх сілаў, няхай гэта будуць ваенныя або ўнутраныя сілы бяспекі, відавочна, будзе інтэрвенцыяй… якая можа прывесці да рэгіяналізацыі і інтэрнацыяналізацыі гэтага пытання. Я думаю, што такое ўмяшанне было б недарэчным», – падкрэсліў Эмануэль Макрон.

Гэта «найгоршы варыянт з магчымых» лічыць Францыя, і прапаноўвае свой варыянт:

«Мы хочам удзелу Расеі ў дыялогу па Беларусі. Каб Расея дапамагла нам пераканаць прэзідэнта (Аляксандра) Лукашэнку ў неабходнасці пасярэдніцтва АБСЕ».

Эмануэль Макрон і Ангела Мэркель прасілі кіраўніка Крамля прыцягнуць АБСЕ ў якасці пасярэдніка паміж уладамі Беларусі і пратэстоўцамі. Са словаў Макрона вынікае, што Пуцін перадаў такую прапанову Лукашэнку, але той яе не прыняў.

Дыялог з Масквою Еўропа распачала пасля дэкларавання Пуціным сілавога падтрымання Лукашэнку з расейскага «рэзерву» праваахоўных органаў.

Пуцін стварыў рэзерв сілавікоў для дапамогі Беларусі пры неабходнасці

ЮЦ Belsat.eu

Hавiны