Пуцін ізноў пракаментаваў удзел моладзі ў маскоўскіх пратэстах


Моладзь мае права выказваць свой пункт погляду, у тым ліку падчас акцыяў пратэсту, заявіў прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін на Усходнім эканамічным форуме ва Уладзівастоку. Паводле слоў Пуціна, пратэст часам прыводзіць «да пазітыўнага выніку», бо «устрэсвае ўладу, выбудоўвае яе ў патрэбным кірунку» для эфектыўнага вырашэння праблемаў расейцаў, піша DW.com.

Прэзідэнт РФ падкрэсліў, што пратэстоўцам варта кіравацца «не сваймі вузкакарыслівымі групавымі інтарэсамі, а інтарэсамі краіны». Праваахоўнікам жа неабходна ставіцца да ўдзельнікаў пратэстаў «у межах закону, да ўсіх аднолькава», незалежна ад іх узросту, дадаў Уладзімір Пуцін.

Hавiны
Што такое «Разумнае галасаванне» Навальнага. Тлумачым у трох пунктах
2019.09.04 11:48

Кіраўнік Крамля пракаментаваў пратэсты ў Маскве другі раз. Падчас візіту ў Францыю Уладзімір Пуцін вымушаны быў адказаць на нязручныя пытанні. Тады ён адзначыў, што грамадзяне краіны маюць права на мірныя пратэсты, а ўлады павінны забяспечыць рэалізацыю гэтых правоў. Але, на думку кіраўніка Крамля, павінен быць парадак і нельга парушаць закон.

«Мы ўсе ведаем падзеі, звязаныя з так званымі жоўтымі камізэлькамі, падчас якіх, як нам здаецца, па нашых падліках, загінула 11 чалавек, 2500 – атрымалі раненні, 2000 паліцыянтаў у тым ліку. Мы б не хацелі, каб падобныя падзеі адбываліся ў расейскай сталіцы, і будзем рабіць усё дзеля таго, каб наша ўнутрыпалітычная сітуацыя развівалася ў межах існага закону», – сказаў тады Уладзімір Пуцін.

Hавiны
Пуцін упершыню пракаментаваў пратэсты ў Маскве і выбух пад Северадзвінскам
2019.08.20 08:35

З сярэдзіны ліпеня ў Маскве ладзяцца акцыі пратэсту з патрабаваннем дапусціць да ўдзелу ў выбарах у Масгардуму незалежных кандыдатаў, сабраныя якімі подпісы выбаркам палічыў несапраўднымі. За гэты час сілавікі затрымалі тысячы ўдзельнікаў мітынгаў. Паліцыя таксама затрымлівала лідараў апазіцыі і незалежных кандыдатаў у дэпутаты, у іх кватэрах і офісах адбыліся ператрусы. Следчы камітэт прад’явіў абвінавачванне 14 фігурантам справы аб «масавых беспарадках».

Меркаванні
«Расея будзе вольнаю!» Што, праўда?..
2019.08.05 16:29

З 2-га па 5-га верасня ў справе пратэстаў у Маскве за кратамі апынуліся пяцёра фігурантаў справы. Расейскія суды прызнаюць вінаватымі актывістаў ва ўжыванні гвалту супраць сілавікоў.

Hавiны
З пачатку тыдня ўжо пяцярых удзельнікаў пратэстаў у Маскве пакаралі турэмным зняволеннем
2019.09.04 18:00

СК belsat.eu

Стужка навінаў