Пуцін ідзе на выбары 2018-га


Пуцін заявіў, што бярэ ўдзел у выбарах 2018-га, пішуць расейскія медыі.

Заява Уладзіміра Пуціна прагучала на мітынгу-канцэрце, прысвечаным 85-годдзю Горкаўскага аўтамабільнага заводу ў Ніжнім Ноўгарадзе.

«Я буду вылучаць сваю кандыдатуру на пасаду прэзідэнта Расейскай Федэрацыі. Лепшага месца і лепшай нагоды заявіць пра гэта, напэўна, няма», – цытуе Пуціна «Медуза».

ДД

Стужка навінаў