Спатканне Дональда Трампа і Уладзіміра Пуціна ў сталіцы Фінляндыі Хельсінкі распачалося з размовы «адзін на адзін». Гэта першая поўнафарматная сустрэча лідараў дзвюх краінаў на вышэйшым узроўні, паведамляе прэсавая служба Крамля.
Спатканне адбываецца ў прэзідэнцкім палацы ў цэнтры Хельсінкі. Напачатку Трамп павіншаваў Пуціна з паспяховым правядзеннем Чэмпіянату свету па футболе-2018. Пуцін заявіў, што наспеў час паразмаўляць пра дачыненні ЗША-Расея.
«У нас працягваюцца пастаянныя кантакты – мы па тэлефоне размаўлялі і сустракаліся некалькі разоў на пляцоўках розных міжнародных мерапрыемстваў. Але, вядома, надышоў час паразмаўляць грунтоўна пра нашыя двухбаковыя адносіны і па розных болевых кропках у свеце – іх досыць шмат», – сказаў расейскі прэзідэнт на спатканні з Дональдам Трампам.
Таксама адбылася першая сустрэча кіраўніка МЗС Расеі Сяргея Лаўрова і дзяржаўнага сакратара ЗША Майкла Пампэёў.
Чытайце па тэме:
ЛБ, belsat.eu