Пуцін і Лукашэнка сустрэнуцца 7 лютага


Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка і прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін сустрэнуцца напрыканцы бягучага тыдня. Пра гэта кіраўнік Беларусі паведаміў падчас наведвання Добрушскай папяровай фабрыкі, піша Telegram-канал «Пул первого».

«Хутчэй за ўсё 7 лютага мы сустрэнемся з прэзідэнтам Пуціным. Нейкі момант ісціны наступіў. Мы былі ініцыятарамі гэтых адносін, ці нам іх ламаць», – цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі БелТА.

Кіраўнік Беларусі і раней агучваў, што мае жаданне сустрэцца з Уладзімірам Пуціным, каб абмеркаваць пытанні паставак нафты для Беларусі.

«Я кажу: добра, не будзем па тэлефоне абмяркоўваць, скончыш мерапрыемства – пасланне там і іншае, сустрэнемся і за сталом паглядзім, на што мы можам выйсці і да чаго можам дайсці», – распавёў Лукашэнка 24 студзеня.

Меркаванні
Пуцін паставіў Лукашэнку ў ігнор?
2020.01.31 20:08

СК belsat.eu

Стужка навінаў