Пуцін і Лукашэнка падпішуць пагадненне па інтэграцыі 8 снежня


Праграму дзеянняў па інтэграцыі і шэраг пагадненняў кіраўнікі Беларусі і Расеі падпішуць у снежні. Пра гэта заявіў журналістам міністр эканомікі Беларусі Дзмітрый Круты, паведамляе БелТА.

«Прэзідэнты павінны падпісаць праграму і пакет дарожных мапаў, а таксама шэраг пагадненняў, якія вырашаюць для нас адчувальныя пытанні. У першую чаргу па газе. Гэта будзе прэзідэнцкі пакет», – заявіў міністр эканомікі Дзмітрый Круты.

Меркаванні
«Пуцін хапаецца за Беларусь». Ці дапаможа Лукашэнку Еўропа?
2019.09.03 15:24

 

Падпісанне дакументаў запланавана на 8 снежня, калі Дамове аб стварэнні Саюзнай дзяржавы споўніцца 20 гадоў.

«З 1 студзеня 2021 года ў асноўных сферах будуць ужо запушчаны агульныя рынкі. Гэта агульная канцэпцыя, з улікам сектаральных асаблівасцяў могуць быць адхіленні», – сказаў ён.

Міністр адказаў станоўча на пытанне, ці застаюцца паміж бакамі спрэчныя пытанні, аднак не змог патлумачыць, у якіх сферах.

Аб’ектыў
Сяргей Румас склаў справаздачу аб паглыбленні інтэграцыі з Расеяй
2019.08.23 21:35

Дарожная карта паглыблення інтэграцыі з Расеяй будзе гатовая ўжо ў верасні – заявіў пасля сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам прэмʼер нашай краіны Сяргей Румас. Яшчэ раней кіраўнікі ўрадаў абедзвюх краінаў заяўлялі, што да лістапада бягучага году плануецца ўзгадніць усе інтэграцыйныя дарожныя карты. У абноўленай праграме дзеянняў па развіцці Саюзнай дзяржавы ў першую чаргу будуць закранутыя дарожныя карты па сектарах эканомікі.

Hавiны
Лукашэнка хоча пачакаць з інтэграцыяй да снежня
2019.07.18 15:56

СК belsat.eu

Стужка навінаў