Пуцін і Лукашэнка могуць сустрэцца ў КНР у красавіку і ў Казахстане ў траўні


Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін можа правесці сустрэчы з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам у Кітаі ў канцы красавіка і ў Казахстане ў траўні, паведаміў памочнік кіраўніка дзяржавы Юрый Ушакоў.

«Учора ўвечары адбылася тэлефонная размова пра праблемы і пытанні двухбаковай супрацы, у тым ліку ў кантэксце Саюзнай дзяржавы», – сказаў Юрый Ушакоў, паведамляе interfax.by.

Паводле яго словаў, падчас размовы лідары Расеі і Беларусі дамовіліся, што «вельмі добрыя магчымасці для сустрэчы» уяўляе міжнародны форум «Адзін пояс – адзін шлях» у Пекіне 26-27 красавіка, які плануюць наведаць дэлегацыі абедзвюх краін.

«Затым у горадзе Нур-Султан ў траўні будзе юбілейнае пасяджэнне саміту ЕўрАзЭС, падчас якога плануецца адзначыць, што ў рэжыме саюзу мы працуем ужо пяць гадоў», – дадаў памочнік прэзідэнта РФ.

«Лідары Расеі і Беларусі таксама гэта ўлічваюць, яны ўчора абмеркавалі, што дзве магчымасці для правядзення двухбаковай сустрэчы ёсць», – сказаў Ушакоў.

Hавiны
Ці паедзе Лукашэнка ў Варшаву? Каментуе былы амбасадар Польшчы ў Беларусі
2019.03.26 17:17

CK belsat.eu

Стужка навінаў